Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мантажнік будаўнічых канструкцый

Мантажнік будаўнічых канструкцый


 Будаўнічыя матэрыялы пасля завадской апрацоўкі паступаюць на будоўлю ў выглядзе гатовых канструкцый і дэталяў-падмуркавых блокаў, панэляў сцен, пліт перакрыццяў, калон, элементаў усходаў і т. д., а будаўнічыя пляцоўкі ператвараюцца ў мантажныя. Адна гатовая канструкцыя замяняе сотні цаглін, а ўсталёўваецца на месца за некалькі хвілін.

Мантажнік выконвае мантажныя работы пры зборцы канструкцый будынкаў і збудаванняў з асобных элементаў і ўзбуйненых блокаў. Мантаж звычайна ажыццяўляюць комплексныя брыгады, у якія ўваходзяць мантажнікі розных разрадаў, машыніст крана,   такелажнік і зваршчык. Мантажнік мае справу з жалезабетоннымі канструкцыямі-падмуркавымі блокамі, панэлямі, плітамі перакрыццяў і пакрыццяў, бэлькамі, калонамі, элементамі ўсходаў і іншымі вырабамі.

Мантажнік будаўнічых канструкцый павінен валодаць наступнымі якасцямі:

  • добры прасторавы і лінейны вакамер
  • тэхнічнае мысленне
  • развіты ўзровень увагі
  • выканаўчасць
  • фізічная цягавітасць
  • адказнасць.

Раздзелы сайта