Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дакументы на паступленне ССО

Асобы, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка УССА па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;
- арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго;
- атэстат аб сярэдняй адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя;
- дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры залічэнні для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
- 6 фатаграфій для дакументаў памерам 3x4 см.;
- Дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста.

На ўступнае выпрабаванне


- Пашпарт
- Экзаменацыйны ліст
- Ручка
- Аловак
- Лінейка
- Гумка.
У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго законным прадстаўніком прад'яўляюцца дакументы, якія сведчаць асобу і статус законнага прадстаўніка, і копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і даверанасць, завераная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.

Раздзелы сайта