Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Муляр

   З дагістарычных часоў на Зямлі існуюць каменныя будынкі. Здаўна чалавек імкнуўся зрабіць свае
пабудовы даўгавечнымі, выкарыстоўваючы пры будаўніцтве камень.
Муляр нашых дзён-гэта рабочы, які ўзводзіць будынкі і збудаванні з прыродных і штучных
будаўнічых матэрыялаў. Ён выконвае мур і рамонт каменных канструкцый будынкаў, прамысловых
збудаванняў, мастоў, будуе канструкцыі з блокаў.
Праца звязана са значнай фізічнай нагрузкай на арганізм, таму муляр павінен мець моцнае здароўе.
Муляр павінен валодаць наступнымі якасцямі:
  • пачуццё раўнавагі,
  • добрая каардынацыя,
  • добры вакамер,
  • высокая канцэнтрацыя ўвагі, не баяцца вышыні.
      

Раздзелы сайта